Государственное учреждение образования

"Слонимский районный лицей"


Мы приглашаем всех познакомиться с нашим лицеем и надеемся, что представленные материалы заинтересуют вас.

Музей "Літаратурная Слонімшчына"

Праца па стварэнню музейнага пакоя пачалася ў 2004 годзе (загад №11-Я/ ад 01.09.2004г.).
Мэта стварэння: вывучэнне жыцця і творчасці слонімскіх паэтаў, выхаванне ў маладога пакалення нацыянальнай свядомасці, пачуцця прыгожага, гонару за свой край, сваю школу, жаданне зберагаць культурную спадчыну роднай зямлі.
Па выніках дзейнасці нададзены статус музея. Назва – “Літаратурная Слонімшчына”. Метадычную дапамогу аказвалi супроцоўнiкi краязнаўчага музея і музея кнігі, створанага пры раённай бібліятэцы імя Я.Коласа.

Музей размешчаны ў Слонімскім раённым ліцэі г.Слоніма, які знаходзіцца на вуліцы Чырвонаармейскай,39; т. 3-66-07. Фонд музея налічвае 274 экспанаты, 158 - з іх арыгінальных, якія аб’яднаны ў тры асноўныя групы :
1. пісьмовыя ( рукапісныя і друкаваныя );
2. фотадакументы;
3. выяўленчае мастацтва.
Пераважаюць у фондзе рукапісныя і друкаваныя выданні. Экспазіцыя літаратурнага музея займае плошчу, роўную 25 м² і складаецца з 6 разделаў :
1. “Зямляк, паэт, змагар”.
Экспазіцыя прысвечана жыццю і дзейнасці Валянціна Таўлая.
2. “З гісторыі”. Экспазіцыя прысвечана гісторыі школы і заснавальніцы літаратурнага музея Р.І.Каласоўскай. Музей, створаны ею, дзейнічаў да 1990 г.
3. “Жыў у Слоніме паэт”. Экспазіцыя змяшчае матэрыялы, якія адлюстроўваюць жыццё і творчасць Анатоля Іверса.
4. “Пясняр Слонімскай зямлі”. Экспазіцыя знаёміць з жыццёвым шляхам і дзейнасцю Алега Лойкі.
5. “Вытокі”. Аб людзях мы мяркуем па справах, якія яны ажыццявілі, па спадчыне, якую яны пакінулі сваім продкам.З глыбінь мінулых гадоў дайшлі да нас імёны выдатных дзеячаў беларускай культуры. Сярод іх асаблівае месца займаюць Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Мікола Гусоўскі. Без іх немагчыма ўявіць гісторыю беларускай культуры. Аб іх і ідзе размова ў экспазіцыі “Вытокі”.
6. “Штрыхом, дэталлю, лёсам”. Экспазіцыя змяшчае фотаздымкі, кнігі і кароткае апісанне жыццёвага і творчага шляху пісьменнікаў –землякоў.
Асноўныя формы работы музея:
• збор матэрыялаў для пашырэння экспазіцый;
• даследчая дзейнасць;
• правядзенне на базе музейнага пакоя выхаваўчых мерапрыемстваў. 
За час існавання музея ў ім пабывала шмат пісьменнікаў, паэтаў, гасцей з розных рэспублік. Экскурсаводамі з’яўляюцца вучні ліцэя. Кожны год яны ўдзельнічаюць у розных конкурсах, алімпіядах, у навукова-практычных канферэнцях, вядуць навукова-даследчую працу. У музеі змешчаны іх некаторыя работы (“Валянцін Таўлай. Змагар. Паэт. Зямляк.”, “Мая вуліца – мая гісторыя”, “Сцежкамі паэта“(Слонімшчына ў творчасці Алега Лойкі), “І загучалі вершы нямецкіх паэтаў на беларускай мове”( Перакладчыцкая дзейнасць Алега Лойкі)). 
У 2007 годзе быў створаны віртуальны музей, які заняў першае месца ў рэспубліканскім конкурсе "Інтэлект ХХІ стагоддзя“. Віртуальны музей змешчаны на сайце ліцэя.
На працягу навучальнага года ў музеі праводзяцца:
• урокі беларускай літаратуры пры вывучэнні тэмы “Сучасная беларусая літаратура”;
• урокі гісторыі пры вывучэнні тэмы “Культура ΧΧ стагоддзя”;
• факультатыўны курс “Літаратурнае краязнаўства”;
• літаратурныя гасцёўні.
Экспазіцыі музея папаўняюцца новымі матэрыяламі.


 
Доска почёта
Из каких источников Вы получаете информацию о будущей профессии?
 

Счётчик посещений


mod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_counter
mod_vvisit_counterСегодня613
mod_vvisit_counterВчера605
mod_vvisit_counterНа этой неделе1218
mod_vvisit_counterНа прошлой неделе4397
mod_vvisit_counterВ этом месяце13282
mod_vvisit_counterВ прошлом месяце18878
mod_vvisit_counterВсего1913195

Online (20 minutes ago): 9
Your IP: 23.20.162.200
,
Now is: 2017-11-21 23:25

Banners
Слонимский районный лицей