Государственное учреждение образования

"Слонимский районный лицей"


Мы приглашаем всех познакомиться с нашим лицеем и надеемся, что представленные материалы заинтересуют вас.

Дзень беларускага пісьменства ў ліцэі

8 верасня раніцай у актавай зале сабаралася нямала вучняў  і настаўнікаў. Усе прысутныя сталі ўдзельнікамі мерапрыемства, прысвечанага Дню беларускага пісьменства. Гэтае свята стала выдатнай нагодай, каб узгадаць мову нашага народа, самім загаварыць на ёй.

Традыцыйна месцамі правядзення святочных мерапрыемстваў з’яўля­юцца гарады – цэнтры культуры і асветы нашай краіны. Юбілейны, 25-ы па ліку Дзень беларускага пісьменства прыняў горад Іванава Брэсцкай вобласці. Галоўным лейтматывам святочных мерапрыемстваў у 2018 годзе стала тэма "Мая малая радзіма".

 

Цікава і непаўторна прайшло свята беларускага пісьменства. Вядучыя Сідарок Дар’я і Жыткевіч Аляксандр, а таксама настаўнік беларускай мовы і літаратуры Буй Святлана Андрэеўна прапанавалі прысутным здзейсніць невялікае падарожжа па гарадах, у якіх праходзілі Дні беларускага пісьменства. Але гэта было не проста завочнае падарожжа, а падарожжа-спаборніцтва. Вучні і настаўнікі акунуліся ў беларускамоўнае інфармацыйнае мора, якое пакінула ў кожнага незабываемыя ўражанні.Удзельнічаючы ў разнастайных конкурсах, прысвечаных гісторыі беларускага, і не толькі, пісьменства, віктарынах пра людзей, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай культуры, мовы, літаратуры, разгадваючы рэбусы, ліцэісты, а таксама іх настаўнікі, прадэманстравалі высокі ўзровень ведаў пра нашу спадчыну, праявілі кемлівасць і логіку. Самымі інтэлектуальнымі і творчымі сталі вучаніца 11 “В” класа Бірук Наталля і вучань 11 “Г” класа Ягаўдзік Максім. Віншуем нашых пераможцаў!

Ужо не адно стагоддзе летапісы, кнігі, падручнікі, буквары, энцыклапедыі нясуць людзям святло, новыя ве¬ды і магчымасці, запальваюць перад імі паходні, што паказваюць ім дарогу “з цемры да святла”. Пройдзе час, скончыцца свята і ў Іванава… Але ніколі не знікне Яго Вялікасць – Беларускае Друкаванае Слова!

 
Доска почёта
Из каких источников Вы получаете информацию о будущей профессии?
 

Счётчик посещений


mod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_counter
mod_vvisit_counterСегодня597
mod_vvisit_counterВчера770
mod_vvisit_counterНа этой неделе2648
mod_vvisit_counterНа прошлой неделе2766
mod_vvisit_counterВ этом месяце10213
mod_vvisit_counterВ прошлом месяце18138
mod_vvisit_counterВсего2086684

Online (20 minutes ago): 13
Your IP: 54.196.13.210
,
Now is: 2018-09-20 21:16

Banners
Слонимский районный лицей